Реферат по теме Беларусская музыка скачать бесплатно, Страница 10 из 13 

Рефераты по теме Микроэкономика

Реферат Беларусская музыка

Текст реферата Беларусская музыка

Страница: 10 из 13

камернаінструментальнай творчасці кампазітары шырока выкарыстоўваюць у
якасці меладычнага матэрыялу тэмы беларускага фальклору.
Камернаінструментальныя творы пішуць многія беларускія кампазітары.
Так, напрыклад, у М.Аладава сустракаем ансамблі для струнных смычковых
інструментаў, рад твораў з удзелам фартэпіяна для драўляных і медных
духавых інструментаў – габоя, кларнета, фагота, трубы, валторны.
У П.Падкавырава ёсць фартэпіянныя трыо і квінтэт, струнныя квартэты,
санаты, цыкл з 24 прэлюдый і рад п’ес для фартэпіяна. У
Л.Абеліовіча – санаты для фартэпіяна і скрыпкі. М.Шнэйдэрман,
Г.Вагнер і Э.Тырманд стварылі зборнікі дзіцячых п’ес ( “Юны
скрыпач”, “Юны піяніст” і г.д. ).
Першыя ўзоры беларускай камернаінструментальнай музыкі
з’явіліся яшчэ ў 20-я гады. Іх стваральнікамі былі М.Аладаў,
М.Чуркін. Сярод твораў ваенных і пасляваенных гадоў вылучаецца
Фартэпіяннае трыо і Саната для фартэпіяна А.Багатырова, Фартэпіянны
квінтэт і “24 прэлюдыі для фартэпіяна” П.Падкавырава,
Фартэпіяннае трыо і цыкл фартэпіянных п’ес “Фрэскі”
Л.Абеліовіча, Прэлюдыі для фартэпіяна У.Алоўнікава, “Фантастычныя
танцы” Я.Глебава, Сюіта для фартэпіяна і Саната для альта і
фартэпіяна Э.Тырманд, Саната для дзвюх скрыпак, віяланчэлі і
фартэпіяна М.Аладава, Фартэпіяннае трыо Д.Камінскага.
Беларуская опера.
Кароткі агляд развіцця опернага жанру ў творчасці беларускіх
кампазітараў.
Толькі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Беларусі былі створаны
спрыяльныя ўмовы для фарміравання нацыянальнага тэатра, узнікнення
оперы.
Першымі беларускімі операмі былі “Вызваленне працы”
М.Чуркіна і “Тарас на Парнасе” М.Аладава. Пры стварэнні
першых опер аўтары абапіраліся на вопыт класікаў. Таксама ў беларускіх
операх былі шырока выкарыстаны мелодыі нацыянальных народных песень і
танцаў, тэмы рэвалюцыйных песень. Але оперы 20-х гадоў былі
недасканалыя ў мастацкіх адносінах, што тлумачылася адсутнасцю
традыцый нацыянальнай оперы.
Поспехі ў развіцці оперы адзначаюцца ў 30-я гады, у перыяд росквіту
культуры беларускага народа. Да гэтага часу значна ўзмацнела
прафесіянальнае майстэрства кампазітараў, з’явілася многа
таленавітых оперных спевакоў, быў адкрыты оперны тэатр. У другой
палавіне 30-х гадоў былі напісаны оперы “Кветка шчасця”
А.Туранкова, “Міхась Падгорны” Я.Цікоцкага, “У пушчах
Палесся” А.Багатырова. Кампазітары імкнуліся ўвасобіць у операх
гісторыю беларускага народа – яго барацьбу за сваё сацыяльнае
вызваленне ад прыгнёту, гераічную барацьбу з інтэрвентамі,
паднявольнае жыццё беларускіх сялян.
У гады вайны з’явілася опера “Алеся” Я.Цікоцкага. У
пасляваенны перыяд беларускія кампазітары стварылі многа новых оперных
твораў на самыя розныя сюжэты. Д.Лукас стварыў оперу “Кастусь
Каліноўскі” аб паўстанні ў Беларусі, Р.Пукст оперу
“Машэка”, М.Аладаў – оперу “Андрэй Касценя”.
У гэтай оперы апавядаецца

Страницы: 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13